Моўная кавярня ў Берліне

29.05.2025 18:30 - 20:30 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае
 

У чацвер, 29 траўня, Fem*Hub запрашае на «Моўныя кавярні» ў Берліне.







Гэта серыя сустрэч па чацвяргах, дзе можна практыкавацца ў беларускай мове і абмяркоўваць цікавыя тэмы з гендарнай перспектывы. 


Гэтым разам паразмаўляюць пра падарожжы.

 Куды мы вандруем часцей за ўсё?  

 Хто з нас любяць цёплыя, а хто, наадварот, прахалодныя мясціны?

 Ці наведваем мы часцей гарады альбо месцы ў далечыні ад іх шуму і мітусні?

 У якія з вандровак хочацца вярнуцца, а якія з іх пакідаюць не самыя лепшыя ўражанні?

Прыходзьце падзяліцца ўласным досведам падарожжаў і паразмаўляць пра запланаваныя вандроўкі за кубкам кавы альбо гарбаты.

 Мадэратаркі кавярні:

Алена Агарэлышава — гендарная даследчыца і грамадская актывістка

 Яня Равяка — студэнтка гендарнай магістратуры Гумбальдскага ўніверсітэта Берліна, даследчыца 



Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

03.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па ляльках «Купавка» ў Гомелі

04.07.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ