Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка ў Беластоку

08.02.2025 19:00 - 21:00 Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16) данаты


 У суботу, 8 лютага, у Беластоку адбудзецца аўтарскі вечар Змітра Бартосіка «Смяяцца, плакаць і спяваць».




Абяцаюць незвычайны вечар, напоўнены шчырымі гісторыямі, жывымі эмоцыямі і прыгожай музыкай.

Спадар Зміцер, бард, журналіст і пісьменнік, рыхтуе: 

 
  • Прэзентацыю кнігі «Забіць упалмінзага» — анекдоты і апавяданні, якія заснаваныя на рэальных падзеях. 
  • Аўтарскія песні 1990-х гадоў і віленскія балады, якія пранясуць вас праз час і прастору. 
  •  Класіку ў перакладах Рыгора Барадуліна: творы Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Ўладзіміра Высоцкага.

 На баяне закампануе Тацяна Карпіловіч. 


Уваход — вольны данат. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ