“Будзьма!” падвяла вынікі першага туру фотаконкурсу

“Будзьма!” вызначыла пераможцаў першага туру фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!” у трох намінацыях: “Краіна Беларусь”, “Людзі Беларусі”, “Будзьма еўрапейцамі”. Імі сталі:

Намінацыя: “Краіна Беларусь”

1. Сяргей Міхальчук
2. Аляксей Дзямчук
3. Віталь Бразоўскі
4. Стася

Намінацыя: “Людзі Беларусі”

1. Святлана Станкевіч
2. Сяргей Міхальчук
3. Андрэй Рогач

Намінацыя: “Будзьма еўрапейцамі”

1. Уладзіслаў Мігдалёнак
2. Наста Лойка

Віншуем пераможцаў!

Усе ўдзельнікі ўжо атрымалі сувеніры ад “Будзьма!”. Неўзабаве адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу.

“Будзьма!” выказвае велізарную падзяку ўсім удзельнікам за інтарэс да фотаконкурсу. Мы атрымалі фатаздымкі ад 60 чалавек, што сведчыць аб тым, што нашы ідэі прапановы знаходзяць водгук у Вас! Мы спадзяемся, што Ваш інтарэс не аслабее і што мы надалей будзем атрымліваць Вашы новыя працы. Тварыце! Бо як сказаў Вялікі Беларус Ігнат Абдзіраловіч “сапраўднай падставай жыцця можа быць толькі творчасць. Творчасць на кожным кроку: у штодзённай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцця ня будзе сціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненне быць тварцом”.