“Культура”, як вядома, панятак усёахопны: гэта і тое, што мы думаем, і як дзейнічаем, і як камунікуем у сям’і, і як будуем свой бізнес, і наколькі актыўныя ў сваім асяродку і агулам у грамадстве — то бок практычна ўсё, што мы прадукуем сваімі думкамі, учынкамі ці, наадварот, бяздзеяннем. Культура — гэта сістэма каштоўнасцяў, якая фармуе наш светапогляд.
У бальшыні выпадкаў у сваім жыцці мы з’яўляемся спажыўцамі культурніцкага прадукту, створанага іншымі. Часам нам не хапае ведаў, каб актыўна ўдзельнічаць у самім працэсе стварэння культуры.
Сваім новым раздзелам на сайце кампанія мае на мэце дапамагчы і прафесіяналам, і аматарам.
Той, хто гатовы і хоча сам рабіць культуру, знойдзе ў ім:
- бібліятэку неабходных тэарэтычных ведаў і карысныя спасылкі;
- досвед рэалізацыі паспяховых культурніцкіх праектаў;
- відэа з найцікавейшых дыскусійных падзей кампаніі, што адбываюцца ў розных гарадах Беларусі;
- палемічныя матэрыялы пра розныя аспекты культурніцкага жыцця.