Для многіх прагляд калядных фільмаў — неад’емны атрыбут святаў. У гэты зімовы час хочацца адключыцца ад паўсядзённай мітусні і дазволіць сабе крыху казкі. Budzma.org зрабіла для вас падборку калядна-навагодніх стужак у беларускай агучцы, якія можна глядзець усёй сямʼёй.
Жанр: фэнтэзі
Рэжысёр: Крыс Каламбус
На гісторыі хлопчыка, які трапляе ў школу магіі, вырасла цэлае пакаленне. Таму для многіх міленіалаў пераглядаць «Гары Потэра» — старая, добрая зімовая традыцыя.
Паглыбіцца ў магічны свет Хогварца можна цяпер і на беларускай мове.
«Гары Потэр і філасофскі камень» — першая частка з серыі фільмаў. У ёй глядач пазнаёміцца з маленькім Гары Потэрам, якога выхоўвае злая цётка. Але адзін ліст, які прынясе Гары сава, зменіць усё яго жыццё.
Глядзець па спасылцы.
Жанр: камедыя, сямейны
Рэжысёр: Тэр’е Раньес
Фільм «Цесля і Калядны Зюзя» — экранізацыя казкі нарвежскага пісьменніка Альфа Пройсена.
У сюжэт фільм легла гісторыя пра траіх дзяцей: Свэрэ, Тунэ і Карлу, якія страцілі веру ў Каляднага Зюзю. Але іх бацька Цесла спрабуе вярнуць веру ў цуд. Нават, калі дзеля гэтага спатрэбіцца адшукаць самога Зюзю.
Жанр: фэнтэзі, сямейны
Рэжысёр: Роберт Земекіс
Фiльм заснаваны на рамане Чарльза Дзікенса і распавядае пра скупога старога мужчыну Эбенезера Скруджа. Ён ненавідзець Каляды і не чакае цудаў. Але ў ноч перад Раством Скруджа наведваюць тры чароўныя істоты, якія прымушаюць яго паглядзець на жыццё інакш.
«Калядны харал» — анімацыйны фільм, які можна глядзець усёй сям’ёй.
Глядзець па спасылцы
Рэжысёр: Тэры Цвігоф
Жанр: камедыя, драма
Яшчэ адна традыцыйныя для Навагодніх святаў стужка. Галоўны герой Вілі — зусім не добры, стары дзед з падарункамі. Вілі — мужчына сярэдніх гадоў, які нядаўна выйшаў з вязніцы і вымушаны падпрацоўваць Сантам. Да сваёй працы ён ставіцца не вельмі сур’ёзна, таму часам нават можа прыйсці на падпітку. Але галоўная ягоная мэта — абрабаваць супермаркет, у якім ён працуе. Дапамагаць у гэтым яму будзе ягоны сябра — Эльф.
Гэта чорная камедыя, якая дасылае гледача да рэчаіснасці: часам замест казачнага Санты да цябе прыходзіць п’яны, грубы мужык з накладной барадой. Тым не менш у фільме ёсць месца дабрыні, бо знаходзіцца той, хто гатовы кінуць выклік Вілі.
Глядзець па спасылцы
Жанр: камедыя
Рэжысёр: Альфрэдо де Вілья
Фільм распавядае пра родзічаў, якія сабраліся за адным сталом на Раство. Але замест утульнага, сямейнага свята атрымалася сямейная сварка. Гэта цалкам жыццёвая сітуацыя напаткала сям’ю пуэртарыканскіх эмігрантаў, якія жывуць у Чыкага.
У фільме шмат адсылак да актуальных на той час праблем: закранаецца тэма вайны ў Іраку, эміграцыі, імкненні да «амерыканскай мары».
Глядзець па спасылцы
«Аднойчы ў Токіа»
Жанр: анімэ, драма
Рэжысёр: Сатосі Кон
«Аднойчы ў Токіа» — японская анімацыя, якая падымае досыць сур’ёзныя сацыяльныя пытанні. Па сюжэту трое бяздомных (Хана, Міюкі і Джын) знаходзяць на сметніку нованароджаную дзяўчынку. Хана не жадае аддаваць дзіця ў паліцыю, бо сама сірата і добра ведае, што такое жыццё ў прытулку.
У кошыку, у якім ляжала дзяўчынка, бяздомныя знаходзяць ключы ад камеры захоўвання, фатаграфіі сямейнай пары і візітоўкі начнога клуба — гэтыя падказкі героі выкарыстоўваюць, каб пачакаць пошук бацькоў немаўляці.
Глядзець па спасылцы
Жанр: камедыя, сямейны
Рэжысёр: Крыс Каламбус
Несмяротная калядная класіка, амаль што «Іронія лёсу» для тых, хто нарадзіўся ў 90-х. Тым не менш, калі вам закарцела зноў акунуцца ў тую атмасферу, узгадаць гісторыю хлопчыка Кевіна, які змагаецца з бандытамі — то цяпер гэта можна зрабіць і па-беларуску. У перакладзе ёсць усе тры часткі фільма.
Глядзець па спасылцы
Жанр: фэнтэзі, драма, сямейны
Рэжысёр: Фрэнк Капра
Кажуць, калі не паглядзець гэты фільм на Каляды, Зямля сыдзе з арбіты і ніякіх вам больш новых гадоў. Таму зрабіце ласку, паглядзіце — не адмаўляйце сабе ў планах на будучыню. Да таго ж, маем меркаванне, што «Гэтае цудоўнае жыццё» перакладзенае на беларускую мову таму, што галоўны герой Джордж Бэйлі — беларус у найвышэйшым сваім увасабленні: ён за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, шчыра ўсё жыццё рупіцца і дапамагае іншым людзям, але ж лічыць сябе няўдачнікам і ў рэшце рэшт дабіраецца да той кропкі адчаю, з якой сігаюць з моста.
Тут яго і ратуе адпраўлены на дапамогу анёл Клэрэнс, якому патрэбна заслужыць крылы. І паказвае Джорджу, то-бок, скажам, Юрасю, што ягонае жыццё недарэмнае. І ўсё становіцца на свае месцы, і Юрась-Джордж ляціць дадому, радуючыся ўсім сваім няўдачам, якія яшчэ гадзіну таму гналі яго на мост. І яму на дапамогу ідуць усе, каму ён дапамог. Карацей, у гэты момант беларуса і насцігае добра знаёмае пачуццё еднасці і ўдзячнасці, якому нас так зацята зараз адвучваюць давяраць. Вось дзеля гэтага пачуцця і паглядзіце «Гэтае цудоўнае жыццё».
Глядзіце па спасылцы
Жанр: фэнтэзі, драма, сямейны
Рэжысёр: Вацлаў Ворлічак
Хутка пасля ўводу савецкіх танкаў у Прагу рэжысёр Вацлаў Ворлічак здымае адну з тых бестурботных казак, якімі так запала Чэхаславакія ў сэрцайкі савецкіх гледачоў. Там усё, як мае быць у казках: смяшлівая прыгажуня Папялушка, мілы прынц, мачаха нават і не надта злая, а проста няшчасная, і тры чароўныя арэшкі, якія здзяйсняюць жаданні. Гэтым разам абышліся без цёткі-чараўніцы. Сацрэалізм, віноўны, можа, і ў тым, што мы дагэтуль не надта ўмеем публічна казаць пра рэчаіснасць якой яна ёсць, часам выдаваў такія вось цудоўныя гаючыя ілюзіі. Гэтая казка на паўтары гадзінкі нагадае вам пра нейкі ніколі няісны час, калі ўсё было добра і будучыня яшчэ была прыўкраснай. Але няхай вас не ўводзіць у зман той настальгічны міраж: памятайце, савецкія танкі на той момант ужо былі ў Празе.
Глядзіце па спасылцы
Жанр: фэнтэзі, драма, прыгоды, сямейны
Рэжысёр: Роберт Стромберг
Гісторыя пра расчараванне і здраду, якая і ператварае юных узнёслых чараўніц у злыдняў. У дабра са злом даволі складаныя стасункі, гаворыць фільм інтанацыяй лагоднай цётухны-чараўніцы, і часцяком зло — гэта проста дабро, якое расчаравалася, але і тое не канчаткова. Калі яшчэ, як не на Каляды, верыць такім гуманным мэсыджам. Але ж галоўнае: Анджаліна Джалі гаворыць па-беларуску, так-так.
Глядзіце па спасылцы