Калыска беларускай дзяржаўнасці: топ-10 фактаў пра Полацак

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Глазураваныя сыркі і трубы заводаў — няўжо ж старажытны Полацак больш анічым не здольны здзівіць і ўразіць сёння? Ці сапраўды першая сталіца беларусаў, куды калісьці людзі імкнуліся літаральна з усяго свету — ад вікінгаў да езуітаў — сёння ператварылася ў шэры постсавецкі мядзведжы кут? Начная размова Сяргея Мікалаевіча і Валеры Руселіка пралівае святло на гэтыя няпростыя пытанні і выхоплівае з цемры невуцтва (хто б мог падумаць!) брэнды ўсясветнага маштабу!