Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч, дачка Алеся Адамовіча

Пра смерць Наталлі Адамовіч паведамляе Беларускім ПЭН.

Natallia AdamovičФота: Радыё Свабода

«Наталля заўсёды была неад’емнай часткай гісторыі прэміі імя Алеся Адамовіча, заснаванай Беларускім ПЭНам. Яна цікавілася ўсім, што адбывалася вакол прэміі, падтрымлівала яе і ў меру сваіх магчымасцяў дапамагала. Калі цырымоніі ўручэння праходзілі ў Беларусі, Наталля прыходзіла на іх і брала ўдзел ва ўшанаванні лаўрэатаў.

Мы ўдзячныя ёй за гэтую шматгадовую прысутнасць побач, за ўвагу, падтрымку і клопат пра захаванне памяці і спадчыны Алеся Адамовіча», — напісана ў тэлеграм-канале Беларускага ПЭНа.