• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
02.08.2022 | Грамадства

У Фаніпалі намалявалі 13 муралаў з чырванакніжнымі жывёламі Беларусі. Паглядзіце, што атрымалася

У Дзяржынскім раёне малююць 28 муралаў. Пакуль гатовыя 13 і ўсе яны — у Фаніпалі. Паглядзіце, што намалявана на гэтых карцінах ва ўсю сцяну.


Каб прасцей было знайсці муралы, MLYN. by сабраў і іх у адзіную інтэрактыўную карту.

Белая блакітніца. Гэтая сімпатычная сініца з бела-сінім апярэннем адной з першых сустракае падарожнікаў, якія рухаюцца па трасе М1 з Мінска. Дзве блікітніцы ўпрыгожылі жылы пяціпавярховік на вул. Зялёнай, 7/1. Белая сініца у 2022 годзе названы ў Беларусі птушкай года, дзякуючы чаму, напэўна, і атрымала перавагу перад іншымі рэдкімі відамі, якіх у Чырвоную кнігу (4-е выданне ад 2014 года) унесена больш за паўтысячы.

81.jpg
Белая блакітніца

Арэшнікавую соню — ляснога грызуна, падобнага на хамяка або маленькую вавёрку, адлюстравалі на доме № 7 на вул. Зялёнай. Назву звярок атрымаў з-за працяглых глыбокіх зімовых спячак. Перыяд адпачынку ў грызуна можа доўжыцца з верасня па май. Пры гэтым тэмпература цела соні ў стане здранцвення падае да 0,5−1°С. Жыве амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, на тэрыторыі Беларусі таксама сустракаецца паўсюдна.

Яшчэ адзін прадстаўнік сямейства соневых — соня садовая — намалявана на пяціпавярховіку на вул. Шульгі, 5.

82.jpg
Соня садовая

Блакітнага зімародка ва ўсіх падрабязнасцях можна разгледзець на паўднёвым тарцы дома № 5а на вул. Брэсцкай. Гэту рэдкую птушку часам завуць папугаем і калібры. Параўнанне з першай экзатычнай птушачкай зімародак заслужыў дзякуючы сваёй стракатай афарбоўцы. Яго пёры адрозніваюцца насычаным сінім і аранжавым адценнем з металічным адлівам. З калібры зімародка параўноўваюць з-за памераў - у сярэднім птушка важыць каля 25−45 грамаў і лёгка змесціцца на далоньку дзіцяці.

83.jpg
Блакітны зімародак

Выява прадстаўніка драпежнага віду арла-маркута, які ў Беларусі знаходзіцца на мяжы знікнення, знойдзеце на вул. Шульгі, 7. На дадзены момант колькасць віду на тэрыторыі краіны ацэньваецца ўсяго ў 4−5 пар. Таму арол-маркут прылічаны да 1-ай катэгорыі прыродаахоўнай значнасці.

84.jpg
Арол-маркут

Баранец звычайны — адзінае расліна з усёй серыі фаніпальскіх муралаў. Яго адлюстравалі на доме № 8 на вул. Шульгі. Расліна лічыцца лекавай. Даўней з яго атрымлівалі жоўтую фарбу.

85.jpg
Баранец звычайны

Чорны бусел пасяліўся на вул. Камсамольская, 54. А вось шанцаў сустрэць яго ў Беларусі ў дзікай прыродзе з кожным годам становіцца ўсё менш.

86.jpg
Чорны бусел

Вялікі сплаўны павук намаляваны на новабудоўлі № 11 па вул. Камсамольская. Адносна яго і рагача (вул. Камсамольская, 11/3) па класе насякомых у месцічаў узніклі найбольшыя рознагалоссі. У гарадскіх чатах нават запусцілі галасаванне, «ці падабаюцца гэтыя працы?» Але большасць усё ж такі прагаласавала «за».

87.jpg Вялікі сплаўны павук

88.jpg
Рагач

Прыгожае шызакрылае стварэнне блікітніца алькон размясцілася на доме № 11б на вул. Брэсцкай. У прыродзе гэтага матыля можна сустрэць на лугах, лясных палянах і палях.

89.jpg
Блікітніца алькон

На вул. Брэсцкай, 13 адлюстравалі барсука. З кожным годам іх папуляцыя памяншаецца і сёння налічваецца ўсяго 526 штук.

90.jpg
Муралы барсука і зялёнага дзятла

Зялёнага дзятла можна разгледзець на вул. Брэсцкая, 13. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады фіксуецца невялікае павелічэнне папуляцыі, іх усё роўна вельмі мала. Налічваецца каля 3−5 тыс. пар.


Прыгожы пярэсты сіваграк сядзіць на тарцы дома на вул. Брэсцкай, 7б. Усяго 20 гадоў таму гэты від сустракаўся паўсюдна ў Беларусі і лічыўся звычайным. Затым папуляцыя стала імкліва выміраць. Сёння птушачак крытычна мала — усяго 20 штук. Від знаходзіцца на мяжы знікнення.

91.jpg
Сіваграк

Да матэрыялу прыкладаем інтэрактыўную карту. На карце можна клікнуць і паглядзець, па якім адрасе знаходзіцца той ці іншы малюнак:

ФанипольЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM