Фестываль PRADMOVA запрашае гасцей у Прагу на інтэнсіўную праграму, прысвечаную беларускай літаратуры, мастацтву і культурнаму дыялогу. Цягам трох дзён адбудуцца дзясяткі падзей: літаратурныя прэзентацыі, мастацкія дыскусіі, музычныя выступы, тэматычныя круглыя сталы і творчыя вечары.
Кожны дзень фестываль прапануе нешта асаблівае для аматараў і аматарк інтэлектуальнай кнігі, даследчыкаў і даследчыц гісторыі і ўсіх, хто цікавіцца культурнай спадчынай. Праграма распачнецца афіцыйным адкрыццём, дзе выступяць арганізатары, партнёры і госці фестывалю.
Асобным акцэнтам першага дня стане прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы — падзея, што злучыць літаратурныя традыцыі Беларусі і Літвы, а таксама дыскусія «Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях».На другі дзень гасцей фестывалю чакаюць размова пра дызайн кніг з Ігарам Юхневічам, прэзентацыя беларускага перакладу рамана Мілаша Урбана «Сямікасцелле», паказ кароткаметражкі «Суд мёртвых» і дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 у мастацтве.
У нядзелю адбудуцца прэзентацыя кнігі «Запаленыя свечкі» Бэлы Шагал з удзелам перакладчыка Ігара Крэбса, якая дазволіць бліжэй прыгледзецца да габрэйскай спадчыны Беларусі. Важным элементам стане размова пра «бук-ток літаратуру» — уплыў платформы TikTok на сучаснае чытанне і папулярызацыю кніг.
Аўтарскі вечар Андрэя Хадановіча «Дзень роўны жыццю» занурыць слухачоў у свет паэзіі. Музычную праграму працягне канцэрт гурта BosaeSonca, які пасля доўгіх гадоў уз’ядаўся спецыяльна для выступу на PRADMOVA.
Фестываль не абыдзецца без інтэлектуальнай дыскусіі пра захаванне культурнай спадчыны: круглы стол з удзелам даследчыкаў і прадстаўнікоў мастацкай супольнасці будзе прысвечаны постаці Алеся Пушкіна — мастака, чый даробак і сёння натхняе новых творцаў.
PRADMOVA ў Празе — гэта месца сустрэчы і натхнення для ўсіх, хто імкнецца да адкрытага дыялогу, новага досведу і развіцця беларускай літаратурнай прасторы. Тут гісторыя пераплятаецца з сучаснасцю, ад традыцый да крэатыўных эксперыментаў, ад асабістых аповедаў да агульнаграмадскіх тэм. Фестываль закліканы стаць пляцоўкай для сапрададнага абмену ідэямі і пошуку супольнага натхнення. Падрабязная праграма і дадатковая інфармацыя — на афіцыйным сайце PRADMOVA.
Далучайцеся да суполкі, якая стварае сучасную беларускую культуру ў сэрцы Еўропы.