Праект аб’ядноўвае мастакоў, чые практыкі даследуюць страчаныя сувязі і крохкія формы салідарнасці, піша sekktor.online.
«На працягу паўтара года мы займаліся даследаваннем архіваў Захенты, гутарылі з мастакамі і працавалі ў цесным супрацоўніцтве з маімі дарагімі куратарамі-калегамі Ёаннай Кордзяк і Тарасам Гембікам, вывучаючы адносіны паміж сацыялістычнай Польшчай і Глабальным Поўднем — пераасэнсоўваючы, што гэтыя гістарычныя сувязі могуць азначаць сёння, у часы антымігранцкай рыторыкі, ксенафобіі, правага павароту і росту новых формаў фашызму», — распавядае Антаніна.
Удзельнікі: Aravani Art Project, Arpilleras, Oliwia Bosomtwe, Oksana Briukhovetska, Minerva Cuevas, GALAS, Nadira Husain, Hamlet Lavastida, Marysia Lewandowska, Ibrahim Mahama, Amy Muhoro, Marina Naprushkina, Thuc Linh Nguyen Vu, Ahmet Öğüt, PUNTO ESPORA | Ciudad Abierta, Alicja Rogalska, Laila Shawa, Janek Simon, Marta Romankiv и Weronika Zalewska.
Выстава адкрыецца сёння ў нацыянальнай галерэі мастацтваў «Захента» ў Варшаве і працягнецца да 8 лютага 2026 года.
Антаніна Сцебур — даследчыца, куратарка, галоўная рэдактарка AWC Journal і заснавальніца дэколаніяльнай даследчай лабараторыі Mycelium.