22 чэрвеня 2017 года “Пяцісотгоднасць” завітала ў горад Маладзечна.

 

Вучні і педагогі гімназіі №6 і сярэдняй школы №4 прымалі ў сябе сталічных гасцей: паэтаў Васіля Жуковіча і Георгія Ліхтаровіча.

Літаратары расказалі прысутным пра слаўны юбілей беларускага кнігадруку і асобу нашага першадрукара – Францішка Скарыну. Вучні і самастойна, і з дапамогай настаўнікаў прынялі ўдзел у размове. Найбольш актыўныя за правільныя адказы на пытанні атрымвлівалі памятныя падарункі: паштоўкі, значкі ды іншыя сувеніры.

Прагучалі вершы Васіля Жуковіча і Георгія Ліхаровіча. Жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігі паэзіі і атрымаць аўтографы аўтараў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэгі: