22 студзеня – прэзентацыя кніг Мікалая Плавінскага ў Паставах

22 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кніг Мікалая Плавінскага.

Кніга “Бітва на Нямізе. 3 сакавіка 1067 года”  прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча – бітве на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 года. На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструяваць асноўныя падзеі, якія папярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і наступствы.

У кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” змешчаны краязнаўчыя нататкі аб гісторыі і прыродных асаблівасцях роднага краю, асабістыя ўражанні аўтара ад сустрэч з цікавымі людзьмі. Вялікая ўвага надаецца адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны і стваральнага будаўніцтва ў пасляваенны час, пошуку шляхоў вырашэння праблем сучаснага жыцця, знаходжання кожным чалавекам свайго месца ў ходзе змагання за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Пачатак а 18 00. Месца: дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі,  г. Паставы, плошча Леніна, 21а.

Шчыра запрашаем!

Тэгі: