• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.08.2022 | Гісторыя

25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай. Як гэта адбылося?

31 год таму Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР набыла фактычна статус канстытуцыі, і гэта азначала абвяшчэнне Беларуссю незалежнасці. Коратка тлумачым, што стала прычынаю і як гэта адбывалася. 


1045491460_0_0_2996_1685_2072x0_60_0_0_4150dbd770206b1763574c6c6926c79d.jpg

Гарбачоў і «Перабудова»

З прыходам да улады ў Савецкім саюзе Міхаіла Гарбачова, распачаліся працэсы дэмакратызацыі, пад назвай «перабудова», пачатыя ў канцы 1980-х гадоў. «Перабудовай» называлі агульны шэраг рэформаў і новай ідэалогіі савецкага партыйнага кіраўніцтва ў эканамічнай і палітычнай структуры СССР. Гэтая ідэалагічная лінія партыі ў выніку прывяла да «параду незалежнасці» ўсіх савецкіх рэспублік з пачатку 1990 года.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У адпаведнасці з ёй, прызнавалася вяршэнства Канстытуцыі БССР і яе законаў.

756293106219676.jpg

Напрыканцы лета 1991 года, з 18 па 21 жніўня, пачаўся путч у Маскве. Пераварот разгортваўся як спроба сябраў ГКЧП прадухіліць намечанае на 20 жніўня падпісанне дэлегацыямі РСФСР, Казахстана і Узбекістана саюзнай дамовы, якая б падвяла гістарычны знаменальнік пад СССР. Пераварот прывёў да канчатковай дыскрэдытацыі саюзных органаў улады і Камуністычнай партыі, не быў падтрыманы значнай колькасцю насельніцтва, у выніку праваліўся.

Беларускія камуністы хацелі адмаўчацца

Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, заняўшы пазіцыі назіральнікаў. На сустрэчы з дэпутатамі — сябрамі парламенцкай апазіцыі — старшыня ВС БССР Мікалай Дземянцей у адказ на просьбу растлумачыць факт адхілення Гарбачова паведаміў, што ўсё было зроблена згодна закону.

У адказ на гэта кіраўнікі Беларускага Народнага Фронту, Мінскі гарсавет, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Мінскі стачкам і шэраг іншых арганізацый прынялі пастанову, у якой назвалі падзеі 19 жніўня «антыканстытуцыйным захопам улады хунтай» і падтрымалі заклік Барыса Ельцына пачаць бестэрміновы страйк, пасля чаго пачаліся вострыя абмеркаванні прыняцця краінай незалежнасці.

24 жніўня актыў БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч чалавек, а ў залу, дзе праходзілі паседжанні Вярхоўнага Савета, быў унесены бел-чырвона-белы сцяг. 

199417-1523335491-big.jpg

Тады ж старшыня ВС БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні ВС.

25 жніўня Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. На галасаванні па прыняцці дакумента, які абвяшчае незалежнасць, падтрымалі гэтае рашэнне 253 дэпутаты з 265.

У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў пастановы «аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» і «аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь».

photo_2022-08-25_12-54-46.jpg

Сесія ВС таксама прыняла пастанову «аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Ва ўласнасць Рэспублікі перайшлі ўсе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў Закон «аб назве Беларускай ССР», у адпаведнасці з якім яна стала называцца «Рэспубліка Беларусь», а скарочана — «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь былі абвешчаныя герб «Пагоня» і «бел-чырвона-белы сцяг».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип