• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.11.2017 | Гісторыя Рэлігія

300 гадоў кананізаванаму асветніку Георгію Каніскаму. А хто гэта?

У 1993 годзе архіепіскап Георгій быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы. Аднак артыкул пра яго на Вікіпедыі не налічвае нават 50 радкоў разам са спасылкамі. Да яго 300-годдзя прапануем вам асноўныя факты пра гэтага святога.

  1. Георгій Каніскі нарадзіўся 20 кастрычніка 1717 у горадзе Нежын, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны, у казачай сям’і. Аднак славутасць роду не дапамагла Георгію. Калі ён, ужо беларускі епіскап, выказаў жаданне удзельнічаць у Польскім сойме, яму адмовілі праз адсутнасць шляхецкага паходжання.
  1. У 1743 ён скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію, першую вышэйшую навучальную ўстанову, асветніцкі і культурны цэнтр ва Украіне і Беларусі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі Сімяон Полацкі, Ф. Пракаповіч, С. Косаў і іншыя. Прастрыгаецца ў манахі і атрымлівае імя Георгій. Праз два гады ён пачаў выкладаць уласны курс паэтыкі ў акадэміі, першым узяўся аналізаваць украінскія вершы, а для ілюстрацыі некаторыя радкі сачыняў сам. Пазней таксама склаў два курсы па філасофіі.
  1. Для студэнтаў Каніскі напісаў п’есу “Уваскрасенне памерлых”, якую тыя паставілі напрыканцы курса. Па традыцыі акадэміі, выкладчык меў стварыць ілюстрацыю жыцця святых. Аднак у трагікамедыі Георгія былі такія тэмы, як нацыянальны прыгнёт, сацыяльная несправядлівасць і маўклівы дазвол на гэта царскай улады, свавольства суда і беззаконне. Аднак галоўным антыгероем робіцца злы лях, якога адольваюць разам украінец, беларус і маскаль. Ранейшага абаронцу слабых казака Каніскі замяніў на маскаля.
  1. Бэсціў Каніскі і святароў. Самы агонь быў у ягонай “Стыхіры святарам, святарства пазбаўленым”. Стыхіра – гэта адпаведны верш для набажэнстваў, але Георгій зрабіў яе пародыяй на царкоўны кант, што выкрывае сатырай праваслаўнае духавенства. Ён не толькі адыходзіць ад канону, але і выкарыстоўвае амаль што вулічную лаянку. Аўтар – сам царкоўнік – выкрывае тых, хто «загубі пастырскую годнасць», па-майстэрску аперуе сатырычнай тэрміналогіяй і вобразнасцю старажытнай сатыры. Крытыкаваць каталіцкіх і праваслаўных святароў Георгій будзе цягам усяго жыцця. Асабліва вострыя яго выступы былі супраць ляноты і распусты духавенства ў Беларусі.
  1. Вікіпедыя вызначае Каніскага як епіскапа Рускай Праваслаўнай Царквы, царкоўнага і грамадскага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменніка. Галоўным кірункам сваёй дзейнасці ён абраў барацьбу з каталіцызмам і уніяй. Асабліва гэта праявілася пасля 1755 года, калі Каніскі робіцца беларускім біскупам і пераязджае ў Магілёў. Перад тым за пасаду біскупа ў Магілёве разгарэлася сур’ёзнае супрацьстаянне, дзе ўдзельнічалі нават двары польскага караля і расійскага цара. Расійскі бок падтрымлівае кандыдатуру Каніскага, шырока вядомага сваімі антыкаталіцкімі і антыўніяцкімі перакананнямі. Асобныя гісторыкі звязваюць факт прызначэння Каніскага ў Беларусь з каланіяльнай палітыкай царскага ўрада.
  1. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыццё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расію (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім епіскапам у выгнанні. А. С. Пушкін пісаў у сувязі з выхадам у Расіі сачыненняў Каніскага: «В 1759 году Георгий поехал обозревать свою епархию. Овлачинский (монах доминиканец) и миссионеры возмутили в Орше шляхту и жолнеров. Они разогнали народ, остановили колокольный звон и с воплем ворвались в церковь, где Георгий священнодействовал. Преосвещенный едва успел спастись от их сабель в стенах Кутеинского монастыря, откуда тайно вывезли его в телеге, прикрыв навозом. Другой изувер, свирепый Зенович, предводительствуя иезуитскими воспитанниками, ночью в Могилеве напал на архиерейский дом. Буйные молодые люди вломились в ворота, перебили окна, ранили несколько монахов, семинаристов и слуг; но, к счастью, не нашли Георгия, скрывшегося в подвалах своего дома». Вярнуўся пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіепіскап Каніскі абраны ў Сінод. Намаганнямі Г. Каніскага была арганізаваная праваслаўная Мінская епархія.
  1. Прыхільнік частковай рэфармацыі грамадскай і дзяржаўнай сістэмы Беларусі, Каніскі ў сваіх казанях рэзка выступае супраць буйных памешчыкаў, выкрывае іх самавольства і абвяшчае вінаватымі ў беспарадках у краіне, кляйміць ганьбай іх амаральнасць, ненажэрнасць, асуджае жорсткую эксплуатацыю сялян. Сваю крытыку ён скіроўвае перш за ўсё супраць буйных памешчыкаў, чыя раскоша дасягала велізарных памераў за кошт рабавання і прыгнёту народа.
  1. Каніскі лічыў, што здольнасць да асветы і адукацыі – спецыфічная рыса чалавека. Адстойваючы права на адукацыю ўсіх слаёў насельніцтва, у тым ліку і простага народа, Каніскі адкрывае ў Магілёве вучэльню (1757) па ўзоры Кіеўскай акадэміі. Ён ставіць мэтай зрабіць яе апорай асветы.
  1. Памёр Георгій Каніскі ў 1795 г. у Магілёве. Самыя буйныя яго творы – «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», «Правы і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Збор павучальных слоў», духоўны дзённік «Думкі», драма «Уваскрасенне памерлых» і іншае. Сабраў так званы «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакументы з архіва Калегіі замежных спраў Расіі.

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип