«Крамбамбуля» зладзіць вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве

25 сакавіка ў Варшаве гурт Крамбамбуля дасць свой першы поўнафарматны канцэрт пад назвай «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Afiša


«Спадарства, грандыёзны анонс ад Крамбамбулі!

Сустракаем Дзень Волі-2026 разам!

Падчас свята незалежнасьці і салідарнасьці беларусаў мы зьбярэмся, каб адзначыць Дзень Волі і разам прасьпяваць:

«За вольны наш край, за канец вайны! Мы партызаны — беларускія сыны!», — напісалі музыкі на старонцы гурта ў Фэйсбуку.  

На сцэне прагучыць вялікая праграма «Крамбамбулі» — ад «Каралёў раёну» да «Чырвонага штраля», і, вядома ж, залатыя хіты: «Госьці», «Турысты» і «Суседзі».

«І рыхтуйце там свае Куантро і Драмбуе! Добрая энергія і сапраўдны беларускі дух гарантаваныя», — адзначаюць музыкі.

Дзе і калі?

Дата: 25 сакавіка 2026 г.

Час: 18:00 (дзверы), 19:00 (канцэрт)

Месца: Варшава, клуб Niebo

Квіткі хутка паступяць у продаж!