20 верасня 2017 года ў малой зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Агінскага адбылося Шоў Беларушчыны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Сама сустрэча насіла адукацыйна-асветніцкі характар. З навучэнцамі, выкладчыкамі і гасцямі быў праведзены інтэлектуальны марафон па знакавых датах і імёнах беларускага кнігадрукавання. Самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны былі ўзнагароджаны падарункамі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.