18 лістапада ў Маладзечна ў арт-прасторы ”Наталь” прайшла прэзентацыя кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм пра Біла і Болу пры падтрымцы “Карытас” і ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Прэзентацыя праходзіла ў межах дабрачынай акцыі ”Я хачу расказаць…” для дзетак з асаблівасцямі і іх сем’яў, якія жывуць у Маладзечна.
У сустрэчы прымалі ўдзел тэатр ”Лямцавая батлейка” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай, якія зрабілі тэатралізаванае чытанне першай часткі кнігі, а таксама перакладчыкі кнігі Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч і Надзя Кандрусевіч, якія распавялі пра сваю працу.