18 сакавіка 2017 года у лідскай мастацкай галерэі “Ga11ery” высадзіўся музычны дэсант лепшых майстроў імправізацыйнага авангарда Беларусі.
Імпрэза адбылася ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Перад гледачамі выступілі гурты “Сямашка ды Кумпанія” і “Князь Мышкин” з праграмай “Лідаграй!”.
Паміж выступамі ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай юбілею беларускага кнігадрукавання на Лідчыне.
Па заканчэнні выступу літаратар і экс- рэдактар часопіса “Джаз-квадрат” Алесь Астраўцоў правёў прэс-канферэнцыю з музыкамі. Больш за гадзіну госці вечара задавалі пытанні аб музыцы і не толькі.