У выдавецтве «Янушкевіч» перавылалі беларускі фэнтэзі-раман «Сем камянёў»

Пра перавыданне кнігі паведаміў у сваім фэйсбуку аўтар кнігі Аляксей Шэін.


0000.jpg

«Сябры, у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла перавыданне фэнтэзі "Сем камянёў"! Гісторыя пра тое, што, як бы ні было цяжка, дабро ўсё роўна пераможа зло.

У мяне перыядычна пыталіся, дзе можна купіць кнігу, але яе не было. Дык вось, зараз такая магчымасць з’явілася! Тыраж — 1 000 асобнікаў», — паведамляе аўтар.

Замовіць кніжку з дастаўкай можна тут.