КДБ затрымаў філосафа Уладзіміра Мацкевіча, сацыёлага Таццяну Вадалажскую і грамадскага дзеяча Улада Вялічку

Сёння ранкам сілавікі прыйшлі да філосафа Уладзіміра Мацкевіча, у яго адбыўся ператрус.


001 - копія.jpg

Таксама ператрус адбыўся дома ва Улада Вялічкі — паплечніка Мацкевіча, пра гэта паведаміла жонка Улада. Забралі ўсю тэхніку, сам Вялічка застаецца затрыманым.

001.jpg

Сілавікі не абмінулі дом аналітыка Таццяны Вадалажскай. У яе таксама адбыўся ператрус, пасля яе затрымалі. Таццяна Вадалажская — сацыёлаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэту.

002 - копія.jpg