Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпусціў новы альбом «Шанс/OFF». Песні для альбома былі напісаныя ў лютым 2021 года ў турме горада Жодзіна.
У лютым 2021-м музыкі разам з гледачамі былі затрыманыя падчас канцэрту на базе адпачынку «Агеньчык». Усе ўдзельнікі РСП тады атрымалі па 15 сутак арышту.
«Ужывую» новы альбом музыкі прэзентавалі падчас канцэрта ў кіеўскім клубе «Сквот 17б» 21 студзеня.
«Год назад мы трапілі ў жодзінскую турму. Так адбылося. Па выхадзе мы далі інтэрв’ю і сказалі, што прэзентуем шансон-альбом. За кратамі мы напісалі восем тэкстаў і музыку. „Разбітае сэрца пацана“ сказала — „Разбітае сэрца пацана“ зрабіла. Праз год, але гэта не важна. Дзякуем за дапамогу ў яго стварэнні „Радзе беларускай культуры“», — распавялі музыкі пра альбом.
Слухаць ужо можна на сэрвісе Apple.Music