Серыя складаецца з трох варыянтаў абутку. Галоўныя мэты стварэння серыі KARATKIEVIČ — папулярызаваць чытанне кніг па-беларуску і распавесці пра творчасць Уладзіміра Караткевіча праз абутак, заяўляюць аўтары ідэі.
«Мова і наша гісторыя — база, на якой будуюцца амаль усе творы аўтара. Караткевіча называюць стваральнікам беларускага гістарычнага рамана. Яго тэксты апісваюсь не толькі асобных людзей, але і цэлыя эпохі. У сваіх творах Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на гістарычныя пакуты і шматлікія выпрабаванні, застаўся народам вялікай душы і светлага розуму, не страціў свайго аблічча.
Менавіта творчасць Уладзіміра Караткевіча і філасофія яго твораў была пакладзена ў тэматычную капсулу KARATKIEVIČ.
Кожная мадэль — гэта асобны твор і герой твора. Загорскі — светлая, шляхецкая мадэль з каласамі. Стах — чорная, змрочная мадэль з канямі. Альшанскі — містычная і поўная таямніц мадэль са спадчынай» — сцвярджаюць стваральнікі серыі абутку.
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны. Домам валодае маладая жанчына Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца некалі магутнага шляхецкага роду. Андрэй адразу становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Вызначылася, што дом і наваколле поўныя прівыдаў і старых містычных легенд.
З бібліятэчнай кнігі Андрэй даведваецца пра гісторыю караля Стаха і радавое пракляцце Яноўскіх. У пачатку XVII ст. Стах Горскі, у жылах якога цякла каралеўская кроў, вырашыў дабіцца незалежнасці навакольных зямель і стаць іх каралём. Аднак дасягнуць гэтага Стаху не давялося: ён быў забіты сваім сябрам Раманам Яноўскім, якога незадоўга дагэтуль выратаваў ад смерці. З-за гэту здраду кароль Стах наклаў праклён на род Яноўскіх да 20-га калена, а маладая гаспадыня маёнтка Надзея і ёсць апошняе 20-е пакаленне.
Андрэй вырашыў дапамагчы дзяўчыне і хутка сам пабачыў дзікае паляванне караля Стаха — прывід змрочных маўклівых вершнікаў, якія бязгучна скачуць праз непраходную дрыгву.
Галоўным героем аповесці з’яўлецца Андрэй Беларэцкі, але ж постаць караля Стаха — гэта той стрыжань, які надае настрой усяму твору: напружанаць, моц, характар і містычнасць.
Яшчэ дзіцём бацькі аддалі маленькага князя Алеся Загорскага на «дзядзькаванне». Гэта стары беларускі звычай, калі дзяцей-шляхцічаў на некалькі год перадавалі на выхаванне ў сялянскую сям’ю. Так юнакі вывучаліся шанаваць зямлю і людзей, ставіцца з павагай да цяжкай працы.
Разам з Алесем мы праводзім 10 год. Назіраем за станаўленнем поглядаў, пошукам сябе і месца ў жыцці, пражываем разам спрэчкі з сябрамі і першае каханне.
Вобраз Загорскага вельмі актуальны для сучасных людзей. Ён вучыць нас цаніць гонар і годнасць чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ведаць гісторыю і ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў.
Гэты твор — глыбокi аповед пра беларускае жыццё у сярэдзіне 19 стагоддзя, калі пытанне адмены прыгоннага права стаіць надзвычай востра. Загорскі ў ім — сімвал мужнасці, чэснасці, адказнасці за свае словы, любві да радзімы і свайго народа, прыклад сапраўднага інтэлігента.
Альшанскія былі ледзь не самым багатым родам у Беларусі. Але толькі пэўны перыяд. Прыблізна сто год. Да гэтага часу і пасля яго — ну звычайная магнацкая фамілія, як усе.
Паступова ўсё затухае і прыходзіць ў заняпад. У тыя смутныя часы князь Вітаўт Хвёдаравіч Альшанскі крадзе каштоўнасці паўстанцаў, але знянацку памірае. Застаецца толькі апісанне з месцазнаходжаннем скарбаў.
На роду Альшанскіх будуецца ўвесь твор: яны скарб скрадаюць і хаваюць, яны яго ў сучасны час і шукаюць. У гэтай гонцы апошні нашчадак Альшанскіх спаборнічае з пісьменнікам Антонам Космічам.