21 лютага ў памяшканні мастацкай галерэі імя М.А. Савіцкага (Музей гісторыі горада Мінска, плошча Свабоды, 15) адбылася прэзентацыя кніг з серый “Беларусь у войнах” і “Такая гісторыя”, прысвечаных ваеннай гісторыі Беларусі. У прэзентацыі прынялі ўдзел рэдактары серый “Беларусь у войнах” Мікалай Плавінскі і Міраслаў Лазоўскі і “Такая гісторыя” Раман Цымбераў, а таксама аўтары кніг Зміцер Матвейчык, Ніна Стужынская, археолаг і гісторык Сяргей Тарасаў, філолаг Пётр Садоўскі.
На прэзентацыі, што прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” абмяркоўваліся актуальныя пытанні ваеннай гісторыі Беларусі і сумежных рэгіёнаў, а таксама праблемы кнігавыдання і распаўсюджвання беларускіх кніг.