Адбыліся прэзентацыі кніг Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” і Віктара Сазонава “Сандалі мітрапалітыка”

25 студзеня ў гарадзенскай мастацкай галерэі “Крыга” адбыліся прэзентацыі кніг  Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” і Віктара Сазонава “Сандалі мітрапалітыка”. Імпрэзу, якая праводзілася ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, наведалі блізу сарака чалавек. Сярод наведвальнікаў была праведзена віктарына, пераможцы якой атрымалі прызы з сімволікай “Будзьма беларусамі!”.

Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў прадставілі кнігі, распавялі пра сябе, адказалі на пытанні. Імпрэзу завяршылі некалькі беларускіх песень у выкананні Уладзіміра Хільмановіча.

DSCF1889

DSCF1892

DSCF1893

DSCF1895

DSCF1900

DSCF1901

DSCF1906

DSCF1921

DSCF1927

Тэгі: ,