У кнігах пра ўладароў дзяржавы звычайна пішуць пра войны, замірэнні, землі і дынастыі. Але побач з князямі і каралямі стаялі жанчыны, без якіх гэтая гісторыя выглядала б зусім інакш. Іх імёны былі звязаныя з дынастычнымі шлюбамі, легендамі, скандаламі і вялікай гісторыяй беларускіх земляў. Праверце, ці памятаеце вы імёны жонак уладароў?