4 лiпеня (серада) а 17–й гадзiне ва УП ”Рэспублiканская мастацкая галерэя “ ГА ”БСМ“ (“ПАЛАЦ МАСТАЦТВА”, вул. Казлова 3, г. Мiнск) адбудзецца адкрыцце персанальнай юбiлейнай выставы Юрыя Мiкалаевiча Козела.
Нарадзiўся мастак у в. Гнаiнскiя Дзятлаўскага р-на, Гродзенскай вобласцi.
Скончыў мастацкае вучылiшча ў Бабруйску (1986г.), Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў (1998). Вучыўся на аддзяленнi жывапiсу, выкладчыкi: М.В.Данцыг, А. А Марачкiн, В.А.Герасiмаў .
1998 – 2000 гг. – стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года.
Жыве ў Мiнску. Працуе ў дзiцячай школе мастацтваў №1 г.Мiнска.
З 1995 г. – пастаянны ўдзельнiк рэспублiканскiх і мiжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 40) .
Юрый Козел працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу, такіх як краявiд, нацюрморт, партрэт.
Персанальныя выставы:
1993 г – Дзятлаўскi музей народнай славы .
2001 г. – Музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя “La Sandr-Аrt” г.Мiнск .
2003 г. – Дзятлаўскi гiсторыка-краязнаўчы музей.
2003 г. – Музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя “ONIK”.
2010 г. – Дом-музей А.Мiцкевiча ў г. Навагрудку .
Творы знаходзяцца ў фондах Беларусскай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, Доме-музеі А.Мiцкевiча ў Навагрудку, Дзятлаўскiм гiсторыка-краязнаучым музеi, Мядзельскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, прыватных зборах Беларусi i за мяжой.
Выставу можна наведаць:
з 4 па 15 лiпеня 2018 г.
з 11.00 да 19.00 гадзiн,
штодзенна, акрамя панядзелка.
Тэлефоны для даведак:
(017) 288 -15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва;
(017) 296)-67-84 – Беларускi саюз мастакоў.
Паводле прэс-рэлізу