Самавызначэнне, прадпрымальніцтва, пабудова кр'еры: пачаўся набор на адукацыйны курс для жанчын

22.01.2024 Адукацыя

Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam абвяшчае набор на адукацыйнай курс. «Ніколі не позна» – гэта праграма створана жанчынамі спецыяльна для жанчын. 70 дзяўчат ад 20 гадоў да 60+ ужо прайшлі навучанне ў рамках 1-га і 2-га патокаў і больш за палову змаглі змяніць сваё жыццё да лепшага.



Для каго гэты курс?

  • Для крытычна думаючых, эканамічна актыўных беларускіх жанчын, якія жывуць і працуюць у Беларусі і за яе межамі:
  • для тых, каму патрэбна падтрымка;
  • для тых, каму важныя разуменне і веданне сябе і сваіх рэсурсаў, фінансавая і прававая пісьменнасць, прадпрымальніцкія навыкі;
  • для тых, хто імкнуцца да фінансавай незалежнасці і гатовы да актыўнага руху ў гэтым кірунку.

Чаго чакаць ад курса?

Курс разлічаны на тры месяца (з лютага па травень). Арганізатары прапануюць камфортнае асяроддзе сярод настаўнікаў і аднадумцаў. Праводзіць заняткі будуць лепшыя эксперты-псіхолагі, маркетолагі, юрысты, бізнесмены і прафесійныя коуч.

1 блок: «Самавызначэнне»

«Мы верым у сілу, патэнцыял, магчымасці і таленты жанчын. У гэтым блоку мы вызначымся са сваёй мэтай і каштоўнасцямі, зоймемся пошукам асабістай і прафесійнай унікальнасці», – распавядаюць арганізатары.

2 блок: «Асновы прадпрымальніцтва»

Вучні будуць шукаць ідэі і магчымасці для стварэння і адкрыцця свайго бізнесу. Дзяліцца інфармацыяй, вопытам і экспертызай. Вучыцца спраўляцца са страхамі і прэзентаваць сябе.

3 блок: «Пабудова кар'еры»

Гэты блок для тых хто ўпёрся ў «столь», выгарэў або страціў цікавасць да таго, чым займаецца. Хоча змяніць сферу і разглядае варыянты далейшай самарэалізацыі і сфер дзейнасці.4 блок: «Мастермайнд»

«Хочаце натхніцца? Падзелімся гісторыямі поспеху і няўдач, атрымаем зарад энергіі і новыя сэнсы. Пашукаем матывацыю каб скончыць тое, што не прыносіць задавальнення і пачаць тое, чаго на самай справе хочацца», – кажуць стваральнікі курса.

Старт праграмы: 6 лютага 2024

Запісацца можна тут