Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі перад удзельнікамі краязнаўчай канферэнцыі, ладжанай у культурна-асветніцкім цэнтры імя Язэпа Драздовіча ў вёсцы Германавічы (Шаркаўшчына) 3 ліпеня. Эдуард Акулін: “Для нас вялікім гонарам стала запрашэнне да ўдзелу канферэнцыі, што ладзілася шчырай руплівіцай на ніве Беларушчыны Адай Райчонак”.