«YAUGEN», ён жа Яўген Курыльчык — баяніст, клавішнік, вакаліст вядомы сваім сольным акустык-фолк праектам, выпусціў альбом пад назвай «U haju».
«Ну што, сябры, вось альбом ужо і даступны да праслухоўвання. Рабіў яго 1,5 гады. І зрабіў цалкам сам — ад запісі дудак і вакалаў да мастэрынгу. Ён атрымаўся розны, бо былі пошукі стылю, пошукі сабе, у яго выліваліся пачуцці ад жыцця ў эміграцыі, думкі пра радзіму. Гэта асабісты вынік апошняга доўгага часу, новага часу», — напісаў музыка на сваёй старонцы ў Інстаграм.
«Выдатная праца, Яўген! Ты не толькі чалавек—аркестр, але і чалавек—вакальны ансамбль! Вельмі арганічна і пераканаўча!», — так адрэагаваў Мікіта Найдзёнаў на выхад альбома.
Чытайце яшчэ: Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад Яўгена Курыльчыка