Беларус Віталь Алексяёнак перамог у міжнародным конкурсе дырыгентаў імя Тасканіні

24.10.2021 Музыка

Конкурс імя славутага італьянскага кампазітара прайшоў у ягоным родным горадзе Парма.


віталь.jpg

Віталь Алексяёнак заняў першае месца і атрымаў Прыз глядацкіх сымпатый, паведамляе афіцыйны сайт конкурсу. Другім стаў украінец Аляксандар Янкевіч, які цяпер працуе ў Швецыі, а трэцяе месца дасталося Феліксу Горнбахнэру з Аўстрыі.

Сёлета міжнародны конкурс Артура Тасканіні праходзіў у адзінаццаты раз. Сёлета ўпершыню спаборнічалі маладыя дырыгенты, якія прадставілі сваю працу ў італьянскай опэры.

У журы ўваходзілі кіраўнікі і мастацкія кіраўнікі некаторых з найбольш вядомых тэатраў свету, спецыялісты ў італьянскай оперы.

Віталь Алексяёнак з Вілейкі, цяпер працуе галоўным дырыгентам аркестру Мюнхенскага ўніверсытэту.