Журналіст і літаратар Алесь Кіркевіч прэзентуе дэбютную кнігу “Самурай”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Пад адной вокладкай сабраныя літаратурныя тэксты розных гадоў, якія друкаваліся ў газеце “Наша Ніва” і часопісе “Справа”, а таксама вершы. Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў бары “Beer&Wine”. Пачатак а 19-й.
З анатацыі да кнігі:
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.
Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай.
Аўтар разлічвае на душэўную сустрэчу з сябрамі і не толькі!
27 лютага, 19:00
Бар “Beer&Wine”
вул. Кульман, 9
Уваход вольны!
Фота Янкі Лялевіча
Глядзіце таксама: