• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.12.2021 | Краіна Каранавірус

Ці сапраўды «амікрон» слабейшы за «дэльта»? Што вядома пра новы штам каронавіруса

Па дадзеных навукоўцаў з Даніі і Брытаніі, новы штам каронавіраса «амікрон» распаўсюджваецца хутчэй за папярэднія, але з’яўляецца куды больш бяспечным, чым «дэльта-штам».


111.jpg

Навукоўцы папярэдзілі, што хуткія тэмпы распаўсюджвання новага варыянту віруса ўсё роўна могуць перагрузіць сістэму аховы здароўя, паведаміла газета Financial Times.

Зніжэнне колькасці цяжкіх выпадкаў заражэння, па ўсёй верагоднасці, звязана з тым, што “амікрон” часцей распаўсюджваецца сярод людзей, якія былі вакцынаваны ці ўжо перахварэлі вірусам. Невакцынаваныя людзі застаюцца найбольш уразлівымі для “амікрона”, але колькасць выпадкаў з цяжкім наступствамі ад хваробы сапраўды ніжэй, чым з іншымі штамамі віруса.

У даследаванні навукоўцаў Эдынбургскага універсітэта былі прааналізаваныя дадзеныя па 5,4 мільёна шатландцаў. На падставе гэтых звестак быў зроблены вывад аб тым, што рызыка шпіталізацыі ў выпадку заражэннем “амікронам” на дзве траціны ніжэй, чым пры заражэнні "дэльтай". "Амікрон" стаў дамінуючым штамам каронавіруса ў Шатландыі на мінулым тыдні, паведаміла газета The Wall Street Journal.

З “амікронам” можна не баяцца бальнічнай койкі?

Даследаванне брытанскага Імперскага каледжа паказала, што пры захворванні "амікронам" цяжкіх формаў захворвання было менш на 11% незалежна ад стану здароўя і вакцынацыйнага статусу чалавека.

Дацкая статыстыка паказвае, што для інфікаваных "амікронам" верагоднасць патрапіць у бальніцу ў тры разы менш у параўнанні з іншымі варыянтамі COVID-19. Аднак дацкія эксперты адзначылі, што новы штам хутка распаўсюджваецца сярод маладых людзей, што магло сказіць дадзеныя даследавання.

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь днямі заявіў, што афіцыйна пакуль у краіне «амікрон» не выявілі, але ён дапускае, што вірус ужо мог патрапіць у Беларусь.

Што новага ў Беларусі пра COVID-19?

Прышчапіць супраць COVID-19 можна дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.


bab306a855a15e102975beac233aec7c.jpg

Вакцынацыю можна прайсці не раней 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей. У цяперашні час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Vero Cell). Краіна-вытворца Кітайская Народная Рэспубліка.

Першым юным пацыентам, які атрымаў прышчэпку ад каронавіруса стаў 16-цігадовы Раман Паўлавец. Малады чалавек распавёў, што ў лютым едзе «на Чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе ў Турцыю – у складзе Нацыянальнай зборнай. Арганізатары папярэдзілі, што трэба зрабіць прышчэпку ці ўвесь час здаваць ПЦР. Усё ж такі вырашыў, што вакцынавацца зручней і, да таго ж, прэпарат абароніць мяне ад віруса. Кавідам я хварэў год таму – без асаблівых ускладненняў, але ўсё роўна ведаю, як гэта непрыемна». Маці падтрымала гэтае рашэнне сына.

Каронавірус адступае?

Таксама працягваецца перапрафіляванне ложкавага фонду бальніц і аднаўленне аказання планавай дапамогі. Згодна Мінздароўя, у сувязі з тым, што 4 хваля каронавіруса адступае.

Міністэрства паведамляе, што за суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 642 пацыенты з COVID-19, выпісаныя – 493 пацыента.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 694 тысяч 226 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Budzma.org нагадвае сваім чытачам, што адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага цячэння з'яўляецца вакцынацыя. Таксама насіце маскі і карыстайцеся антысептычнымі сродкамі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип