У Курапатах апаганілі помнік Вацлаву Ластоўскаму

На памятны крыж у Курапатах нанеслі зневажальныя надпісы, піша «Новы Час».


42.jpg

У Курапатах зноў апаганілі памятны знак Вацлаву Ластоўскаму.

Хтосьці зрабіў на ім надпісы «Упырь» ды «Упырь из гроба бэнээра».

43.jpg

Вацлаў Ластоўскі ўзначальваў урад БНР. У 1938 годзе ён быў расстраляны сталінскім рэжымам.

Крыж памяці Ластоўскага быў усталяваны ў Курапатах у 2016 годзе. З таго часу вандалы неаднаразова апаганьвалі помнік.