Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 - 02.04.2026 09:00 - 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116) Па чытацкім білеце

У Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава-партрэт “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына”, прымеркаваная да 165-годдзя з дня нараджэння вучонага і грамадскага дзеяча.


Выстава праз дакументы, якія адлюстроўваюць жыццёвы шлях, эвалюцыю навуковых поглядаў і багатую друкаваную кніжную спадчыну класіка беларусазнаўства, дазволіць стварыць больш выразны і комплексны партрэт гэтага навуковага і грамадскага дзеяча, сем’яніна і бацькі.

Сярод экспанатаў – фундаментальная энцыклапедычная праца Яўхіма Карскага “Беларусы”, а таксама даследаванні па гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены, напрыклад, адна з першых значных навуковых прац “Обзор звуков и форм белорусской речи” (1885), вучэбны курс “Грамматика древнего церковнославянского языка, сравнительно с русским” (1889) і шмат іншых цікавых артэфактаў.

Важнай крыніцай стварэння партрэта даследчыка і навукоўца стаў прыватны кнігазбор Яўхіма Фёдаравіча. Праз дароўныя надпісы можна прасачыць яго сувязі з іншымі беларускімі, русімі і замежнымі навукоўцамі.

Таксама дэманструюцца асобныя каштоўныя выданні па славяназнаўстве, славянскай філалогіі і этнаграфіі канца XIX – першай чвэрці XX ст. з аўтографамі такіх даследчыкаў, як Р. Брант, А. Пагодзін, У. Ператц, П. Дурнаво, А. Беліч, А. Мазон, П. Шэйн, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў і іншыя.

Цікавай асаблівасцю стала тое, што кнігазбор мае не толькі рысы “лабараторыі навукоўца”, але і прыватнай сямейнай бібліятэкі. Сярод асобнікаў, што захаваліся, некаторыя маюць пазнакі і паметы дзяцей Яўхіма Фёдаравіча.

Выстава будзе працаваць да 2 лютага.

Уваход - па чытацкім білеце альбо білеце сацыякультурнага цэнтра.


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Казкі ў Траецкім у Мінску (6+)

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ