Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года пройдзе ў кнігарні “Галіяфы”

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкая стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Снежань – апошні месяц года і час падводзіць вынікі. Гэтай Жывой бібліятэкай мы б хацелі завяршыць і наш бібліятэчны год. Ён быў вельмі насычаны, жывы і сапраўдны. Мы здолелі ахапіць не толькі Менск, але і ўсе абласныя цэнтры Беларусі.

12 снежня мы будзем рады бачыць усіх на апошняй у гэтым годзе Жывой бібліятэцы. Як заўсёды, не змяняючы курсу, мы хочам нагадаць вам, што няма “няправільнага” ці наадварот “нармальнага” колеру скуры, арыентацыі, веравызнання, прафесіі, светапогляду і г.д. Кожны з нас індывідуальны і варты быць зразумелым іншымі. Гэта надта проста мець гатовую схему ўспрымання, спрошчаны вобраз сацыяльнай групы, чалавека, падзей ці з’яў. Але не заўсёды такі погляд адпавядае рэчаіснасці.

rvgq7NzjI-A

“Хто навязаў табе свае стэрэатыпы? Навошта ты у іх верыш – павер у сябе” (гурт “My Autumn”)

Дата: 12 снежня

Час: 16.00-20.00

Месца: кнігарня “Галіяфы” (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6)

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Гэтая Жывая бібліятэка прымеркавана да Міжнароднага дню правоў чалавека.

Не забывайце падпісвацца на нас і дзяліцца навінамі з сябрамі!

Мы у ВК і FB.

Калі вас цікавіць дадатковая інфармацыя пра Жывую бібліятэку ці вы самі “кніга”, звяртайцеся да нас у сацыяльных сетках ці на скрыню mshtrahova@gmail.com.