10 верасня ў кафэ "Грай" адбудзецца ўрачыстая цырымонія уручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 года.
У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:
- Уладзімер Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
- Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
- Марыя Мартысевіч "Сарматыя". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.
Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Цырымонія ўзнагароджання, на якой будзе названы пераможца прэміі, адбудзецца 10 верасня а 19.00 у кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Уваход вольны!
Падзея ў Вконтакте.
Паводле арганізатараў