Бакі Орхускай канвенцыі асудзілі ліквідацыю «Экадома» і могуць прыпыніць для Беларусі прывілеі па канвенцыі

21 кастрычніка ў Жэневе на сёмай сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі было прынятае рашэнне па Беларусі, якое прызнала ліквідацыю «Экадома» выпадкам пераследу і прыгнёту НДА. Экадом на працягу доўгіх гадоў займаўся прасоўваннем Орхускай канвенцыі, а таксама быў аўтарам паведамленняў у Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі, у тым ліку якія тычацца ціску на экаактывістаў.


Marina Dubina, Sergey Magonov, Ecodom.jpg

Рашэнне не толькі прызнае ліквідацыю арганізацыі парушэннем канвенцыі, але і прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў па канвенцыі, калі краіна не распачне крокі для аднаўлення рэгістрацыі «Экадома» да 1 снежня 2021 года. Прыпыненне ўступіць у сілу з 01 Люты 2022 года.

Гэта першы выпадак у гісторыі канвенцыі, калі ўсе спробы дасягнуць кансенсус былі вычарпаныя і бакі вымушаныя былі звярнуцца да прыняцця рашэння галасаваннем.

Так, за рашэнне прагаласавалі: 27 краін ЕС, Грузія, Ісландыя, Чарнагорыя, Нарвегія, Швейцарыя, Сербія, Вялікабрытанія.

Супраць — Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Беларусь.

Устрымаліся — Малдова.

«Прыняцце рашэння па Беларусі з важнымі высновамі і рэкамендацыямі сапраўды паказвае прыхільнасць духу экалагічнай дэмакратыі. І гэта безумоўна важна, як для асобных людзей і арганізацый, так і для прасоўвання прынцыпаў самой канвенцыі. Так мы прызнаем, што лёс асоб, якія рэалізуюць экалагічныя правы з’яўляецца вельмі значным і Канвенцыя спрыяе іх абароне», — сказала дырэктарка «Экадома» Марына Дубіна ў заключным слове.

«Экадом» — грамадскае аб’яднанне і адна з найстарэйшых некамерцыйных экалагічных арганізацый у Беларусі па прасоўванні экалагічнага ладу жыцця і ідэй устойлівага развіцця. Асноўныя напрамкі работы — абарона экалагічных правоў і інтарэсаў грамадзян, маніторынг пераследу экаактывістаў; антыядзерная кампанія і аднаўляльная энергетыка, маніторынг якасці паветра ў гарадах, інфалінія «зялёны тэлефон», эка-арт, пермакультура і арганічная сельская гаспадарка.