Айцец Аляксандар Надсан наведаў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні 20 кастрычніка. Мэтай візіта сталася выданне ўнікальнай ў беларускай літаратуры кнігі па беларусыстыцы, што прысведчаная да 80-ці годдзя Надсана і 50-ці годдзя яго святарства.
Разам з айцом Надсанам, перад студэнтамі, выкладчыкамі і адміністрацыяй ЕГУ ды беларускай дыяспарай Вільні, выступіла і адна з рэдактараў кнігі “Сонца тваё не пакоціцца, і месяц твой не схаваецца” Ірына Дубянецкая, якая распавяла прысутным пра сустнасць выдання. Таксама, на сустрэчы прысутнічалі і некаторыя з укладальнікаў унікальнага выдання.
Унікальнасць кнігі палягае ў тым, што ў яе змест закладзеныя тэксты 100 навукоўцаў з 14-ці краін Свету на больш як 600 старонках. Даследчыцкія працы, эсэ, вершы, прыведзеныя на беларускай ды ангельскай мовах.
Выданне стала магчымым пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, Школы славянскіх і ўсходняеўрапейскіх даследванняў універсітэцкага каледжу Лондана і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні.