Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы ў трох розных месцах Падляшша. Арганізатары абяцаюць не толькі цікавую музычную праграму, але і літаратурныя сустрэчы беларускіх і падляшскіх літаратараў са сваёй публікай.
«Бардаўская восень» у 2022-м годзе. Фота tutaka.org
«Барды», гэтак жа як і фестываль «Басовішча», культавае мерапрыемства з 27-гадовым стажам. Ужо з мінулага выпуску арганізатары намагаліся змяніць чыста музычны характар фестывалю на музычна-літаратурны фармат, паказваючы тое, што адбываецца ў беларускай прасторы «аўтарскай песні».
Вядома, што музыка застанецца моцным акцэнтам, як элемент, што вабіць публіку, хаця, cа слоў арганізатараў фэста, яны часткова хочуць пазбыцца традыцыйнага ўспрымання «аўтарскай песні» і запрасіць творцаў, якія таксама натхняюцца літаратурай, але маюць больш наватарскі падыход, ды звярнуць увагу на тэатр і музычныя спектаклі.
У межах фестывалю 27-29 кастрычніка пройдзе тры мерапрыемствы ў трох розных мясцовасцях Падляшша. У кожным з іх запланаваны як канцэрты, гэтак і сустрэчы, звязаныя з беларускай літаратурай.
27 кастрычніка
У Бельскім Доме Культуры (Бельск Падляшскі) выступіць Кацярына Ваданосава і Аляксандра Канафальская (sand-art) з праектам «Край» ды гурт Relikt. Таксама плануецца ўрычэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі PEN) і дыскусія пра стан сучаснай беларускай літаратуры.
28 кастрычніка
У асяродаку культуры ў Орлі запланаваны выступ Алега Кабзар, WZ Trio, а таксама сустрэча-прэзентацыя беларускай літаратуры Падляшша
29 кастрычніка
У Беластоцкім Тэатры Лялек пакажуць «Святло ў цемры» – спектакль Тэатру «Тутэйшы» (рэж. Андрэй Саўчанка), выступяць музычны праект ZUJ і B:N.
Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвяза.