• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.06.2023 | Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае са шматлікімі стэрэатыпамі. Беларусь не так і часта сустракаецца ў творах вядомых замежных аўтараў, а самі згадкі носяць эпізадычны, а часам і памылковы характар.

PALATNO падрыхтавалі падборку кніг, у якіх можна сустрэць апісанні Беларусі і беларусаў.

bel_zam_lit_r-800x600.jpeg


Артур Конан Дойл

Стваральнік знакамітай серыі кніг пра Шэрлака Холмса ніколі ні ў Мінску, ні ў Беларусі не бываў, але адно апавяданне будучай беларускай сталіцы ўсё ж прысвяціў. Праўда, галоўны герой у ім — не самы вядомы дэтэктыў у свеце, а французскі вайсковец.

Артур Конан Дойл. Партрэт 1927 года. Фота: britannica.com

Эцьен Жэрар — брыгадны генерал французскага войска Напалеона Бонапарта, жыццяпіс якога складае серыю апавяданняў Артура Конан Дойла, ўкладзеную ў дзве асобныя кнігі. Сярод іншага, там ёсць апавяданне «Як брыгадзір наведаў Мінск». У ім апавядаецца пра тое, як Жэрар разам са жменькай верных яму салдат выпраўляецца ў беларускі горад у пошуках ежы. Адбываецца ўсё гэта ў час разгрому французаў расійскімі войскамі падчас кампаніі 1812 года.


Брыгадзір Жэрар — персанаж Артура Конан Дойла. Фота: wikipedia.org



«Мінская ратуша». Малюнак невядомага аўтара 1800 года.
Фота: аддзел мастацтваў Львоўскай навуковай бібліятэкі імя В. Стэфаніка

Праўда, паводле апісанняў робіцца зразумела, што аўтар вельмі слаба ўяўляў сабе Мінск. Яны даволі агульныя і пазбаўленыя ўсялякай канкрэтыкі. Прынамсі добра, што згадаў хаця б гарадскую ратушу, якая знаходзілася ў самым цэнтры места і была разбураная ў 1857 годзе.

Уладзімір Маякоўскі

Эпізадычныя згадкі Беларусі і Мінска ёсць і ў самага вядомага расійскага футурыста Уладзіміра Маякоўскага. Той час ад часу бываў у Беларусі, звычайна праездам, але зрэдку выступаў у Мінску. Нібыта ў яго быў раман з Сафіяй Шамардзіной — адной з першых беларускіх феміністак, якая працавала ў Наркамаце асветы БССР, а пасля стала жонкай Язэпа Адамовіча, аднаго з самых уплывовых беларускіх нацыянал-камуністаў у 20-х гадах.


Уладзімір Маякоўскі ў канцы 1920-х гадоў. Фота: vdnh.ru

У 1925 годзе Маякоўскі выправіўся за акіян, дзе пабываў у Мексіцы і Злучаных Штатах. Вынікам той вандроўкі стала вядомая кніга «Маё адкрыццё Амерыкі», якая пабачыла свет у 1926 годзе і вытрымала некалькі перавыданняў. Сярод іншага, Маякоўскі, гуляючы па Нью-Ёрку, згадвае бруд на мінскіх вуліцах, бо «В Минске очень грязно».


Вокладка першага выдання кнігі Маякоўскага. Фота: livelib.ru

У 1929 годзе ён напіша даволі пафасны вершы «Они и мы», дзе, сярод іншага, прыгадае Негарэлае — невялікі пасёлак у Мінскай вобласці, які ў міжваенны час быў на самым краі савецкай імперыі. Бо ў Стоўбцах была ўжо першая станцыя з польскага боку:

Граница.
Скука польская.
Дальше —
больше.
От дождика
скользкая
почва Польши.
На горизонте —
белое.
Снега
и Негорелое.


Станцыя Негарэлае, 1938 год. Фотаздымак Джона Філіпса, які быў зроблены для часопіса «Life»

Сёння гучыць неверагодна, але тады праз гэты населены пункт ехалі многія сусветна вядомыя асобы: пісьменнікі, мастакі, палітыкі, навукоўцы. Больш за тое, у той час ён злучаў Азію з Еўропай, бо менавіта адсюль ішлі цягнікі ў Маньчжурыю і Уладзівасток на ўсход і да Парыжа на захад.

Уільям Сібрук

Чалавек складанага лёсу, нарадзіўся ў ЗША, пайшоў на Першую сусветную вайну добраахвотнікам, а пасля пакутаваў ад алкагольнай і наркатычнай залежнасць. Скончыў жыццё самагубствам у 1945 годзе.

Ён марыў ствараць вялікую літаратуру і зрабіў для гэтага ўсе магчымыя захады. Сібрук — аўтар розных жанраў. У тым ліку займальных травэлогаў, дзе ён апісвае побыт розных народаў.


Уільяма Сібрук у Афрыцы. Фота: aimeecrocker.com

У 1938 годзе напісаў і выдаў кнігу «Гэтыя замежнікі: усе амерыканцы», дзе паспрабаваў праз жыццяпісы канкрэтных асобаў паказаць гісторыі розных людзей, якія прыехалі на выспу свабоды. У тым ліку і загадкавых «белых рускіх».


Постар фільма «White Zombie», які быў зняты паводле кнігі Сібрука «The Magic Island», 1932 год

Па першым часе ў чытача можа скласціся ўражанне, што гаворка аб белых эмігрантах, якія выехалі з былой Расійскай імперыі пасля канчатковай перамогі бальшавікоў у Грамадзянскай вайне. Але гэта толькі да той пары, пакуль аўтар не сустракаецца з Язэпам Варонкам — адным з першых беларускіх эмігрантаў у Амерыцы міжваеннага часу.


Язэп Варонка. Выразка з беларускай прэсы першай паловы 1920-х гадоў

На вялікі жаль, аўтар не надта разумеў розніцы паміж беларусамі і расіянамі, але пакінуў гістарычны партрэт чалавека, які ў свой час адыграў ролю ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Стэнфард Нэйл Гербер

Амерыканскі этнограф Стэнфард Нэйл Гербер у 1985 годзе напісаў кнігу па назвай Russkoya Celo, дзе даследаваў побыт нібыта беларускіх эмігранцкіх вёсак у ЗША і Канадзе.


Стэнфард Нэйл Гербер. Фота: dignitymemorial.com

З гэтага тэксту вынікае, што амерыканцы нават у канцы ХХ стагоддзя слаба разумелі розніцу паміж беларусамі і рускімі. Яно і не дзіва, бо нават у масавай літаратуры — прыгадаем таго ж Філіпа Кіндрэда Дзіка, савецкі — гэта, лічы, поўны сінонім расійскага.


Вокладка кнігі «Russkoya Celo», 1985 год. Фота: amazon.com

Заакеанскія аўтары не вельмі замарочваліся над тым, каб шукаць і знаходзіць сапраўдныя адрозненні паміж жыхарамі 15 рэспублік, з якіх складаўся Савецкі Саюз. У іх уяўленні ўсё гэта было прыкладна адной прасторай з падобнай культурай і мовай.

Стывен Кінг

Сусветна вядомы аўтар жахліўцаў, які зусім нядаўна заключыў дамову на выданне кніг па-беларуску з выдавецкім імпрынтам «Кнігаўка» Андрэя Янушкевіча, таксама звяртаўся да беларускай тэматыкі.


Стывен Кінг разам са сваім сабакам у Нью-Мехіка, 1982 год. Фота: facebook.com

У ягоным навукова-фантастычным рамане «11/22/63» маюцца эпізадычныя згадкі Мінска. Галоўны герой — выкладчык англійскай мовы, які атрымлівае магчымасць вярнуцца ў мінулае, каб яго выправіць: не дапусціць гібелі Джона Кенэдзі і спыніць яго меркаванага забойцу.


Постар міні-серыяла паводле рамана Стывена Кінга. Фота: facebook.com

Як вядома, Лі Харві Освальд некаторы час паспеў пажыць у сталіцы БССР: жыў у раёне плошчы Перамогі, на сённяшняй Камуністычнай вуліцы, працаваць хадзіў на завод «Гарызонт», па пакупкі — у ГУМ, а на танцы — у Дом Прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы.


Лі Харві Освальд з жонкай Марынай у Мінску. Красавік 1961 года. Фота: onliner.by

Але зноў жа аўтар звяртаецца да гэтага этапу жыцця Освальда эпізадычна, не занураючыся ў дэталі. Пры гэтым правінцыйная Амерыка 1960-х гадоў, схаваная ад чужых вачэй, паказаная ў кнізе вельмі добра. Тое самае тычыцца і міні-серыяла, які быў зняты паводле яе.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип