У абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier, які грунтуецца на базе Scopus, у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету па выніках 2024 трапіў беларус Віктар Асадчы. Фізік нарадзіўся ў 1990-м у Гомелі, скончыў універсітэт імя Ф. Скарыны. Працаваў постдактарантам у Стэнфардскім універсітэце. Асноўнае яго месца працы — Універсітэт Аалта (Фінляндыя), піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука.
Летась Фінскі фонд садзейнічання тэхналогіям узнагародзіў беларуса прэміяй «Малады навуковец 2024 года». Віктар Асадчы займаецца распрацоўкай метадаў кіравання святлом. У 2024-м ён з калегамі паведаміў пра прарыўную распрацоўку рэалістычных фатонных крышталёў часу, якія здольныя экспанентна ўзмацняць свет.
Па выніках 2024-га ў топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету трапіла 15 беларусаў, чыім месцам працы пазначаны ўстановы з Беларусі (гэтая інфармацыя не заўсёды актуальная).