БКА, пагоны ад Астроўскага і Кушаля — лёс вязьня савецкіх часоў Я. Усюкевіча

17.05.2018 Гісторыя

Кароткі зьмест: Арганізацыя «Швадрона». Барыс Рагуля — Беларуская краёвая абарона (БКА) — Не пайшоў ва Ўласаўскую армію —  Пагоны лейтэнанта ад Астроўскага і Кушаля — Радаслаў Астроўскі — Францішак Кушаль — Пайшоў на Захад, каб вярнуцца ў Беларусь — Інтэрніраваньне з Захаду. Суд. Этап. Калёнія —  Камэнданцкі лягер. Вызваленьне

Фрагмэнты лёсу вязьня савецкіх часоў Яўгена Усюкевіча.

«Галасы стагоддзя» — гэта сьведчаньні людзей, якія жылі ў час нялюдзкіх рэжымаў — фашызму і сталінізму. Галоўная іх віна — яны любілі Беларусь і Свабоду.

Сэрыя (цыкаль) відэаінтэрвію «Галасы стагоддзя» — гэта простыя аповеды складаных і трагічных лёсаў удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў. Маленькія фрагмэнты лёсаў вялікіх людзей Беларусі ствараюць мазаіку Краіны, якую Савецкі рэжым хацеў зьнішчыць. Яны перажылі тыя жахлівыя рэжымы і ціха сыходзяць ад нас у лепшы сьвет, але іх галасы будуць гучаць, пакуль жыве Беларусь!

Канал “halasy” «Галасы стагоддзя»