Ужо ў пяты раз будзе ўручаная беларуская літаратурная антыгламурная прэмія “Блакітны свін”, арганізаваная суполкай “Літаратурнае прадмесце”. Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў кавярні “Лондан” у нядзелю, 27 сакавіка, а 12-й гадзіне. Уваход вольны.
У шорт-ліст прэміі увайшлі:
– Віка Трэнас: за дасягненні ў прамоцыі беларускай літаратуры і мастацтва, арганізацыю прома-групы “ВЮ”;
– Віктар Лупасін: за праект “Лупасін”;
– Юрась Нераток: за выступы цягам года ў чырвонай бандане і выданне кнігі вершаў з
прадмовамі “Споведзь струны”;
– Пятро Васючэнка: за стварэнне новай беларускай міфалогіі;
Сваёй галоўнай мэтай прэмія ставіць падтрымку нонканфармізму ў мастацтве, а свой сімвал – свіна – прэзентуе як беларускую птушку шчасця, якая блакітная выключна праз тое, што лётае ў нябёсах.
У журы ўваходзяць лаўрэаты прэміі мінулых гадоў: Аксана Спрынчан, Віктар Ываноў, Мікола Кандратаў, Маргарыта Аляшкевіч і Людміла Рублеўская, кіраўнік творчай суполкі.