У мінулы чацвер, 17 чэрвеня, вядомыя прадстаўнікі беларускай блогасферы, культурныя дзеячы, прадстаўнікі рэкламнай галіны і аргкамітэта Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! разважалі на тэму «Дык што ж такое рэклама на беларускай мове? Мода, дань гісторыі, маркетынгавая фішка альбо рацыянальны і добра спрагназаваны крок?».