22 красавіка ў Варшаўскай арт-кавярні “Mesita” выключна сонечнае
надвор’е і цэлы спектр настрояў – акустычныя прамяні беларускага
рок-бэнду «Босае сонца»!
“Босае Сонца” (у акустычным складзе Алесь Зайцаў – гітара, вакал;
Аляксандр Ясінскі – баян) – адзін з тых беларускіх гуртоў, што
набіраюць моц і якасць хутчэй, чым самі паспяваюць гэта зразумець.
Граюць рок з фолькавым адценнем, цікава спалучаюць беларускія традыцыі
і новыя еўрапейскія музычныя тэндэнцыі, але галоўнае, што заваёўвае
сэрцы слухачоў, – гэта іхняя шчырасць, адкрытая і самадастатковая.
Калі вы чакаеце сустрэчы з нечым сапраўдным і жывым, то гэта той дзень
і тое месца. У гэты вечар іх двое і ім ёсць што сказаць словамі, калі
без іх ніяк, і музыкай, калі толькі яна не схлусіць. Яны жывуць,
дыхаюць, адчуваюць і дораць самае глыбокае, светлае, знаёмае кожнаму,
увасабляючы гэта ў музыцы.
арт-кавярня “Mesita” (Warszawa, ul.Sienna 93)
тэл. +48 501 333 932
http://mesita.pl/