Брус Бакнэл сустрэўся за кубачкам гарбаты з пераможцай конкурсу ад “Будзьма!”

1Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл завітаў у офіс кампаніі “Будзьма беларусамі!”, каб за кубачкам гарбаты сустрэцца з пераможцай конкурсу на найлепшае пытанне для блогу, падзяліцца творчымі планамі ды крэатыўнымі ідэямі. Святлана Каралёва, аўтар найцікавейшага пытання, атрымала падарункі ад Амбасадара і кампаніі, свабодна перайшла на ангельскую мову і адказала на ўдакладняльныя пытанні спадара Бакнэла па прапанаванай тэме. Пост-адказ чытайце ў блогу Бруса Бакнэла на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо ў гэты чацвер:

Dear Mr. Ambassador!
I would highly appreciate the opportunity to hear your opinion about one issue.
There is the eternal question about what does have more power: either the power of circumstances or the fortitude of a person? Is there any remarkable example from your personal experience when the second one had the place?
And what is your point of view about which one from these two alternatives is more important for national welfare and for the humanity in general?
Thank you very much for your answer in advance!

2

Шчыра ўдзячныя Святлане за ўдзел у конкурсе і нагоду сабрацца разам, а спадару Амбасадару — за тое, што знайшоў час завітаць да нас!

Заставайцеся з намі, чытайце блог Бруса Бакнэла, удзельнічайце ў конкурсах на сайце кампаніі “Будзьма!”