Аб памкненні зрабіць “Будзьма!” больш масавай заявілі каардынатары грамадскай кампаніі. Першаснай яе задачай было — аб’яднаць для супольнага дзеяння беларусацэнтрычных людзей. Новая стратэгія — рэалізацыя праектаў, якія маюць патэнцыял стаць папулярнымі сярод значнай колькасці насельніцтва Беларусі, якая незаангажаваная ў нацыянальныя справы.