Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць на чарговае ток-шоў у межах кампаніі “Разам да справы”, якое гэтым разам пройдзе ў Полацку. Тэма чарговай імпрэзы – “Гарадскія актыўнасці (Нава)Полацка”. Выбрана гэтая тэма не выпадкова: у 2017 годзе. Полацк з’яўляўся моладзевай сталіцай, а Наваполацк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі на 2018 год.
Абодва гарады атрымалі значны штуршок у развіцці культурніцкага асродка, з’явіліся новыя фарматы мерапрыемстваў, ініцыятывы і праекты. Падчас грамадскай дыскусіі мы паспрабуем прааналізаваць з дапамогай запрошаных спікераў сённяшні стан гарадскіх актыўнасцей рэгіёна, вызначыць кірункі развіцця і знайсці новыя формы камунікацыі сярод гарадскіх актывістаў.
Ток-шоў “Гарадскія актыўнасці (Нава)Полацка” пройдзе 27 сакавіка, у кафэ “Раздол”, вул. Талстога,15, пачатак 18:30. Інфалінія +375259133876