Кампанія “Будзьма беларусамі” заняла другую пазіцыю ў рэйтынгу беларускіх НДА, якія маюць у сацыяльных сетках болей за 10 тысяч падпісантаў, па версіі анлайн-часопіса “Ідэя”. У спіс трапілі 12 грамадскіх арганізацый, большасць з якіх вядомыя шэраговаву беларусу: “Арт-сядзіба”, “Мова нанова”, “Talaka.by”, “Вясна”, “Кінаконг” ды іншыя. Узначаліў рэйтынг пошукава-выратавальны атрад “Анёл”, які мае 144 520 падпісантаў.
Варта адзначыць, што гэтая інфаграфіка была створана ў межах праекта “Грамадскі ўдзел”, якая аб’ядноўвае розныя арганізацыі дзеля пашырэння грамадскай актыўнасці і развіцця грамадзянскай супольнасці.
Мы шчыра ўсцешаныя такімі вынікамі і хацелі б падзякаваць вам за тое, што вы з намі. Не забывайцеся лайкаць, каментаваць і шарыць нашыя навіны!
Будзьма разам!