Будзе кіно пра Грунвальд

06.10.2009

Бюджэт беларуска-літоўскага фільма складзе 6 млн даляраў.

Рыхтуецца праект беларуска-літоўскага мастацкага фільма аб бітве пад Грунвальдам. Аб гэтым 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Міністр таксама зазначыў, што бюджэт фільма, прымеркаванага да 600-годдзя знакамітай бітвы, складзе 6 млн. даляраў, а сцэнар павінен адлюстроўваць як літоўскі, так і беларускі пункт гледжання на гэтую гістарычную падзею.

Стварэнне мастацкага фільма толькі адзін з многіх праектаў беларуска-літоўскага культурнага супрацоўніцтва. Дамоўленасць аб такім супрацоўніцтве была дасягнута падчас сустрэчы Паўла Латушкі з міністрам культуры Літвы Рымігіюсам Мількайцісам. Яна адбылася 3 кастрычніка ў Белавежскай пушчы. На сустрэчы міністры таксама дамовіліся стварыць беларуска-літоўскую экспертную групу па захаванні супольнай гісторыка-культурнай спадчыны.

АП

Тэгі: